Руская мадель кіраваньня Аляксандра Прохарава

Руская мадель кіраваньняПасьля завяршэньня вучобы ў Тэхнічным універсытэце Дэлфта і атрыманьня ступені магістра ў мяне нарэшце знайшлося крыху часу, каб прачытаць некалькі цікавых кніг. Спачатку хацелася паглыбіцца больш у дакументацыю па пэўных кампутарных тэхналёгіях, але было так лянота, што вырашыў прысьвяціць некалькі дзён каляэканамічнай літаратуры.

Некалькі разоў бачыў у інтэрнэце згадкі пра кнігу Аляксандра Прохарава “Руская мадэль кіраваньня”. Водгукі на яе былі станоўчымі, і таму я вырашыў пачаць адпачынак з гэтай кнігі. Спачатку спампаваў нейкі кепска звярстаны PDF са шматлікімі памылкамі, потым такі набыў ePub у анляйн-краме Студыі Лебедзева. Якасьць гэтага асобніка, натуральна, была ўжо нашмат лепшай.

Кніга вельмі спадабалася, пакінуў яе на айпадзе і думаю, што буду перачытваць сам і раіць тым, хто займае кіроўныя пасады на нашых прадпрыемствах (хаця каго я падманваю, няма мне каму яе раіць, для сябе пішу). Асабліва цікавай “Руская мадэль кіраваньня” магла б стаць, напэўна, для замежнікаў, якія вядуць бізнэс у калярасеі, але на ангельскую мову гэтая кніга не перакладалася. А шкада, цікава было б паглядзець на апісаньне перакладчыкам часткак пра krugovaya poruka ці zanachka альбо шматлікіх адсылак у далёкую гісторыю, якія патрабуюць добрага веданьня мясцовага кантэкста для разуменьня іх сэнсу. Можа быць, варта было б скампіляваць з гэтай кнігі хаця б summary на пару дзясяткаў старонак, і выдаваць ў амбасадах ў якасьці бясплатнага дадатку да бізнэс-візы ў Расею.

У “Рускай мадэлі кіраваньня” аўтар спрабуе адказаць на вельмі важныя пытаньні – чым адрозніваецца грамадзтва ў постсавецкіх краінах ад краін Захаду і якія акалічнасьці ўсходнееўрапейскага менталітэту трэба ўлічваць пры арганізацыі працы. Прохараў знаходзіць шмат адрозьненьняў паміж “заходняй” і “усходняй” сістэмамі кіраваньня і пераканаўча абгрунтоўвае свае вынаходніцтвы. Некаторыя з ягоных сцверджаньняў падаюцца відавочнымі, але каштоўнасьць маюць не яны самі па сабе, а іх арганізацыя ў адну сістэму і тлумачэньне сувязяў паміж імі.

Згодна з Прохаравым, асноўныя элементы “ўсходняй” сістэмы кіраваньня, якія адрозьніваюць яе ад “заходняй”, такія.

  • Два магчымых стана сістэмы: стабільны і аварыйна-мабілізацыйны. Для эфектыўнага кіраваньня неабходна ўвесь час балянсаваць паміж гэтымі двума станамі.
  • Неканкурэнтны грамадзкі лад, які паходзіць яшчэ ад старажытных часоў і, адпаведна,  ўраўнілаўка.
  • Мабілізацыя і пераразмеркаваньне рэсурсаў як асноўныя механізмы кіраваньня.
  • Цэнтралізацыя кіраваньня наверсе, дэцэнтралізацыя ўнізе.
  • Кластэрная структура грамадзтва на нізавых этапах і кругавая парука.
  • Гарызантальны прынцып спадкаемнасьці і непавага да багацьця, што вынікае з-за яго.
  • Пазапраўны характар грамадзкіх стасункаў і неабавязковасьць гульні па правілах.
  • Існаваньне паралельных кіруючых структураў.

Натуральна, гэта далёка не поўны спіс тэмаў, якія раскрываюцца ў кнізе. Апроч таго, як я ўжо пісаў вышэй, але хачу падкрэсліць дадаткова, галоўнае – не самі гэтыя элементы, а тое, як яны спалучаюцца і працуюць разам для ўплыву на мадэль паводзінаў людзей.

“Руская мадэль кіраваньня” – кніга доўгая і месцамі складаная, але чытаецца хутка і адарвацца ад яе цяжка. Аўтар майстарскі выкарыстоўвае паралелі як з расейскай гісторыі, так і з уласнага досьведу, каб падтрымаць свае высновы. У якасьці бонуса кніга ўтрымлівае багатую бібліяграфію, якая таксама заслугоўвае вывучэньня. Рэкамендую “Рускую мадэль кіраваньня” як тэарэтыкам, якія любяць паразважаць на канапе пра КНОР, так і практыкам, якім неабходна ўзаемадзейнічаць з людзьмі і арганізоўваць іх працу. Ну і сабе рэкамендую перачытаць.

Advertisements

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s