Амстэрдамскі фестываль святла – 2013

Ужо другі год у Амстэрдаме праходзіць фестываль святла. Гэта цікавае і незвычайнае відовішча, якое плянуецца на самыя цёмныя месяцы году, каб дадаць трохі фарбаў у адвечныя амстэрдамскія тлен і безвыходнасьць. У гэтым годзе фестываль цягнецца блізу 50 дзен і складаецца з некалькіх частак. Асноўныя элементы падзеі – гэта пешы (Illuminade) і лодачны (Water Colors) маршруты з светавых інсталяцый, а дадатковыя (Socialight) – некаторыя музейныя мерапрыемствы, канцэрты і інсталяцыі, якія ня ўключаныя ў асноўныя туры і выконваюцца пераважна людзьмі, не ангажаванымі з арганізатарамі галоўных маршрутаў.

Illuminade і Water Colors ўключаюць у сябе некалькі дзясяткаў разнастайных арт-аб’ектаў, якія арганічна ўбудаваныя ў гарадзкую архітэктуру. Іх аўтары выкарыстоўваюць выключна святло, цені і простыя матар’ялы, і робяць з іх сапраўдныя шэдэўры, якія мала каго пакідаюць абыякавымі.

Учора я прайшоў пешым маршрутам сёлетняга фестываля і хачу падзяліцца з вамі тымі эмоцыямі, якія захапіў з сабой дадому.

Illuminade пачынаецца з інсталяцыі Drawn in Light (Намаляванае святлом), якая вырабленая з металічнага дроту і адбівае святло пражэктара, ствараючы такім чынам эфект малюнка алоўкам наўпрост у паветры (светлапіс). Кампазіцыя марудна паварочваецца вакол сваёй асі і дае магчымасьць разгледзець сябе з усіх бакоў.

Drawn in Light

01Drawn in Light

Drawn in Light

02 Drawn in Light

Наступная інсталяцыя – Winter March in Smokey Areas (Зімовы забег па забруджанай зоне). Перад праектарам стаіць невялікі стол, на якім пэўным чынам раскладзеныя розныя рэчы. Праектар свеціць праз гэтыя рэчы на вялікую сцяну і пры дапамозе гульні ценяў на сцяне зьяўляецца малюнак, які адлюстроўвае ўзаемадачыненьне прамысловых гарадоў з навакольным асяродзьдзем.

Winter March in Smokey Areas

03 Winter March in Smokey Areas

Winter March in Smokey Areas

04 Winter March in Smokey Areas

Кампазіцыя We light Amsterdam (Мы асьвятляем Амстэрдам) складаецца з некалькіх сотняў звычайных ламп – новых і старых, малых і вялікіх – якія стаяць проста на вуліцы, фармуючы вялікія літары, зь якіх складаецца назва інсталяцыі. Паколькі кампазіцыя даволі вялікая, прачытаць паведамленьне зь зямлі не атрымаецца, але задумка ад таго губляе ня шмат.

We light Amsterdam

05 We light Amsterdam

We light Amsterdam

06 We light Amsterdam

We light Amsterdam

07 We light Amsterdam

Інсталяцыя Our House (Наш дом) дакладна прыйдзецца даспадобы тым, хто вырашыць зьдзейсьніць трып у трыпе – прагулку па плошчы фестываля пад узьдзеяньнем псілацыбаў, кіслаты ці іншых рэчываў, што пашыраюць межы прасторы і часу. Our House месьціцца на алеі, з дзьвюх бакоў аточанай дрэвамі, на якія навязаныя светлаадбівальныя вяроўкі. Калі запальваюцца пражэктары, то гэтыя вяроўкі на долю секунды асьвятляюцца, ствараючы эфект, падобны да дзеяньня моцных лазераў. Чалавек мусіць ісьці паміж дрэваў пад псіхадэлічную музыку з дынамікаў і адчуваць сябе нібыта ў кокане, якім на думку аўтара і есьць сучаснае грамадзтва.

Our House

08 Our House

Our House

09 Our House

Our House

10 Our House

Floating Light (Плывучае святло) зроблена з дзьвюх вялікіх люстэркаў, паміж якімі падвешаныя чырвоныя сьветавыя палачкі колькасьцю блізу трыццаці. Калі чалавек становіцца паміж люстэркаў, ён бачыць, як ён сам і гэтыя палачкі адбіваюцца ў люстэрках безьліч разоў.

Floating Light

11 Floating Light

Floating Light

12 Floating Light

А гэтая чырвоная інсталяцыя называецца Hotspot (Гарачая кропка). Некалькі такіх кропак расстаўленыя ўздоўж маршрута Illuminade, каб дарыць наведнікам так патрэбнае ўзімку цяпло. Мушу прызнацца, што калі я пабачыў першы Hotspot і прачытаў на ім гэтае слова, то маёй першай рэакцыяй было дастаць айфон і праверыць пошту. Але нічога з гэтага не атрымалася – вайфая побач не было. На пэўную хвіліну я пачуў сябе падманутым.

Hotspot

13 Hotspot

Інсталяцыя Last Words (Апошнія словы) размешчаная на будынку Hollandse Schouwburg, які да Другой сусветнай вайны быў тэатрам, падчас яе выкарыстоўваўся як зборны пункт для галяндзкіх габрэяў перад адпраўкай іх у канцэнтрацыйныя лагеры, а зараз утрымлівае габрэйскі мемарыяльны і культурны цэнтр. Last Words – праекцыя тэкстаў цыдулак, што дасылалі габрэі падчас чаканьня на невядомае ў будынку тэатра.

Last Words

14 Last Words

Last Words

15 Last Words

Crack in Progress (Падчас знішчэньня) – аўтамабіль, прыпаркаваны на адной з гарадзкіх вуліц. Усе ягоныя вокны разбітыя і напоўненыя бітым шклом, якое свеціцца знутры.

Crack in Progress

16 Crack in Progress

Crack in Progress

17 Crack in Progress

Canonicalization of the seductive mind (Кананізацыя спакуслівага розуму) – спроба стварыць жывую экасістэму з адпрацаваных і пераробленых прадметаў. Кожны элемент гэтай сістэмы прадстаўляе нейкую постаць, якая вандруе па ёй адной вядомым накірунку, увесь час змяняецца, рухаецца і гарыць таямнічым святлом унутры.

Canonicalization of the seductive mind

18 Canonicalization of the seductive mind

Canonicalization of the seductive mind

19 Canonicalization of the seductive mind

Canonicalization of the seductive mind

20 Canonicalization of the seductive mind

Lightscape (Лайтшафт) – абстрактны малюнак гарадзкога асяродку, які выкананы пры дапамозе святла, ценяў і гукаў. Наведнікі могуць гуляць паміж размешчаных на плошчы арт-аб’ектаў і ўзаемадзейнічаць з імі.

Lightscape

21 Lightscape

Lightscape

22 Lightscape

Lightscape

23 Lightscape

Як і Our House, гэтая інсталяцыя таксама спадабалася б аматарам некаторых забароненых у большасьці краін рэчываў. Lightscape можа быць прыцягальнай і бяз іх, але ж, пагадзіцеся,  розьніца адчувальная.

Lightscape

24 Lightscape

Lightscape – апошняя з інсталяцый, якія я хацеў апісаць у гэтым тэксце. Натуральна, маршрут Illuminade складаецца ня толькі з тых аб’ектаў, пра якія я распавёў тут, але даведацца аб астатніх інсталяцыях лепш за ўсё, наведаўшы Амстэрдам. Кампазіцыі на пешым маршруце будуць дзейнічаць да 5 студзеня і ў вас яшчэ ёсьць час, каб паглядзець на іх на ўласныя вочы. Выстава ж Water Colors дзейнічае да 19 студзеня і распавесьці пра яе я пляную ў адным з наступных запісаў.

Advertisements

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s