Высновы падвядзем

Год быў так сабе. Было добрае, было сярэднее, дамагчыся трэба было большага. Але аб усім па парадку.

Зьмянілася шмат. Ў снежні 2013 году мы з Дашай пабраліся шлюбам, а ў мінулым годзе нарэшце выправілі ёй галяндзкія дакументы і сталі жыць разам увесь час, а не наездамі адзін да аднога. Адпаведна, летам мы зьнялі ўжо не пакой, а нармальную невялічкую кватэру, і нават прымалі там гасьцёў. А напрыканцы лета ў нас пасялілася Укропка.

Укропка

Укропка

Укропка крутая і ўсім нам падабаецца. Адная толькі з сабакам непрыемная акалічнасьць – няма на каго яе пакідаць, калі хочацца ў адпачынак. Таму пакуль жывем без вандровак. Ня тое, каб мы шмат куды езьдзілі, але вось завялі сабаку і адразу ж захацелася. Ну ды нічога, перацерпіцца.

Нарэшце здаў на правы. Не чакаў, што гэта зойме так шмат часу і зжарэ так шмат грашэй, але што зроблена, тое зроблена. Карысьці ад правоў пакуль ніякай, але ўсё адно прыемна, што яны есьць. Ці нават ня так. Непрыемна было, пакуль іх не было. А зьявіліся правы і стала неяк абы-як, есьць і есьць, усе адно непатрэбныя ляжаць у гаманцы.

Адпрацаваў поўны год як нармальны фул-тайм праграміст, а не якісьці там інтэрн. Нават стрымана хвалілі пару разоў. Праз два недзе тыдні перахожу ў іншы адзьдзел і губляю прыстаўку “джуніор” перад назваю пасады. Праца таксама трохі зменіцца, замест веб-бэкэндаў буду больш працаваць з андроідам. Паглядзім, як пойдзе, пакуль ні ў зуб нагою.

Паўдзельнічаў у выданьні тэхнічнай кнігі. Зрабіў ня тое, каб шмат, але ўсе адно прыемна, што давеў справу да канца, бо з гэтым праблемы. Шмат чаго не дарабіў, ці ўвогуле нават не пачаў. Дый так зашмат часу ляніўся. Нават гэты пост пішу са спазненьнем на год. Няправільна гэта, трэба выпраўляцца. Ці атрымаецца, ці не – пабачым праз год (стаўлю на тое, што не атрымаецца).

Вельмі засмучаны быў вайной. Зусім ня думаў раней, што такое можа адбывацца наўпрост каля бацькоўскага дому, ў суседняй блізкай краіне. Шмат чытаў, шмат перажываў, шмат каменціў і крыху дапамагаў. Апошняга трэба было б рабіць больш, а астатняга менш. Дый агулам апраўдваць вайной сваю ляноту трохі недарэчна. Зараз пачуцьці трохі прытупіліся,трэба браць сябе ў рукі і нармальна працаваць. Даўно трэба.

Ад сацыяльных сетак, апроч фэйсбука, здаецца атрымалася адмовіцца, і гэта добра. Засталося прычасаць фэйсбук, каб больш быў падобны на ленту праграміста, а не на дзеньнічак народнага дэпутата Вярхоўнай рады Украіны.

У наступным годзе раю сабе шукаць знайсьці спосаб ляніцца менш і рабіць больш. Плянаў шмат, жаданьняў багата, але вынікаў пакуль пшык. Займуся напэўна зараз аналізам спісаў сваіх няскончаных спраў і сфармую з іх адзін новы вялікі спіс на год, з разбіўкай па месяцах і тыднях. Вельмі карысная справа, вельмі раю ўсім. Дапамагае згубіць яшчэ гадзіну-другую.

Advertisements

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s